РУС БЕЛ ENG

Старобінец Рыгор Лазаравіч

Старобінец

Рыгор Лазаравіч

(14.05.1910–11.11. 2001)

Член-карэспандэнт АН БССР, доктар хімічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік НДІ ФХП БДУ і кафедры аналітычнай хіміі, Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь. 

Нарадзіўся ў Беразіно.          

 У 1937 г. скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

 1940 г. –  абарона дысертацыі на атрыманне вучонай ступені 

кандыдата хімічных навук, дацэнт кафедры фізічнай і калоіднай хіміі БДУ.

У гады Вялікай Айчыннай вайны  служыў у дзеючай арміі хімікам-разведчыкам.

 1955 г. – абарона дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара хімічных навук.

З 1956 г. загадчык кафедры аналітычнай хіміі. Аўтар шэрагу новых навуковых напрамкаў у галіне фізічнай і аналітычнай хіміі, арганізатар выкладання новых агульных і спецыяльных курсаў, якія з'яўляюцца прафілюючымі дысцыплінамі спецыялізацыі «аналітычная хімія».

 Арганізаваў і ўзначаліў працу лабараторыі па даследаванні іонаабменных працэсаў у Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі НАН РБ.

 Аўтар больш за 600 навуковых публікацый, больш за 60 аўтарскіх пасведчанняў. Пад яго кіраўніцтвам выканана і абаронена больш за 40 кандыдацкіх дысертацый.

З'яўляўся членам двух спецыялізаваных саветаў па абароне дысертацыі, членам рэдакцыйных калегій БелСЭ, часопіса «Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта".

На працягу шэрагу гадоў быў членам рэдкалегіі часопіса «Весцi Акадэмii наук БССР»; членам Навуковага Савета па аналітычнай хіміі АН СССР (1960-1990 гг.).

 Узнагароджаны:

Ордэнам Айчыннай вайны II ступені   і баявымі медалямі;

Ганаровай Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР(тройчы).

Занесены ў Кнігу Пашаны БДУ.

 

 

 

поделиться в: