Сікорскі
Усевалад Міхайлавіч
(10. 10. 1923г.-22.12.1981г.)
Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1972), доктар філасофскіх навук (1967), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971).
Нарадзіўся ў в. Хутар Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. Затым сям’я пераехала ў Беразіно. Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1949). Працаваў у газеце "Звязда", карэспандэнтам "Правды" па БССР. У 1953-1972 гг. выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры гісторыі КПСС у Белдзяржуніверсітэце.
У 1972-1978 гг. рэктар Белдзяржуніверсітэта.
У 1978-1981 гг. загадчык кафедры гісторыі КПСС у Белдзяржуніверсітэце.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1975-1980 гг.
Асноўныя працы па гісторыі КПСС, праблемах міжнароднага рабочага і камуністычнага руху, барацьбе КПСС супраць рэвізіянізму і рэфармізму.
Кіраўнік аўтарскага калектыву і галоўны рэдактар падручніка "Курс лекцый па гісторыі КПСС" (ч. 1-2, 1971).
Аўтар звыш 190 навуковых прац, у тым ліку 20 манаграфій.
Узнагароджаны:
Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1949);
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967);
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976);
медалямі.
Мы в соцсетях & RSS