РУС БЕЛ ENG

Сідаровіч Яўген Антонавіч

 

Сідаровіч

Яўген Антонавіч

(10. 03. 1928    – 25.01.2017)     Член- карэспандэнт

Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар біялагічных навук, прафесар,  Заслужаны дзеяч навукі БССР.

Нарадзіўся ў г. п. Беразіно Мінскай вобласці.  Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут (1952). C 1962 г. у Цэнтральным батанічным садзе АН БССР - аспірант, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, у 1971-1976 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1976-1998 гг. дырэктар Цэнтральнага батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,

 З 1997 г. загадчык лабараторыі экалагічнай фізіялогіі раслін.

Вучоны ў галіне экалагічнай фізіялогіі раслін, батанікі, аховы навакольнага асяроддзя.

 Ім выкананы буйнамаштабныя даследаванні, прысвечаныя распрацоўцы тэарэтычных асноў эколага-фізіялагічнага маніторынгу раслін і аптымізацыі тэхнагеннага асяроддзя буйных прамысловых цэнтраў рэспублікі сродкамі азелянення.

Спраектавана і ўкаранёна ў практыку мабільная сістэма аўтаматызаванага збору і аналізу першаснай інфармацыі ў лясным фітацэнозе, якая забяспечвае поўны комплекс біяцэналагічных даследаванняў і якая адказвае задачам экалагічнага маніторынгу.

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 26 манаграфій, 6 патэнтаў, 7 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы.

Узнагароды:

Дзяржаўная прэмія БССР у галіне навукі і тэхнікі 1978 г. за цыкл работ "Эксперыментальныя даследаванні прыродных раслінных комплексаў запаведных тэрыторый Беларусі";

Ордэн "Знак Пашаны" (1976);

Медаль Францыска Скарыны (1998), іншымі медалямі.

поделиться в: