Савасцёнак
Пётр Мікалаевіч
(13.07.1944 г.)
Філосаф, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт (кафедра філасофіі і паліталогіі).
Нарадзіўся ў в. Любушаны Бярэзінскага раёна Мінскай вобл. у сям'і селяніна. Скончыў сярэднюю школу ў Пагосце, 1961 г., будаўнічае вучылішча ў Мінску,1961-1963;-служыў у Савецкай Арміі 1963-1966; электразваршчык трэсту «Хіммантаж» ў Мінску 1966-1967- скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта БДУ, 1973.
Аспірант кафедры гісторыі філасофіі і логікі БДУ 1973-1975; выкладчык кафедры этыкі, эстэтыкі і атэізму БДУ 1975-1979; прысуджана вучоная ступень кандыдата філасофскіх навук 1979.
Дацэнт кафедры, 1979-1983; прысвоена вучонае званне дацэнта, 1980.
Загадчык кафедры філасофіі Беларускага інстытута народнай гаспадаркі, 1983-1987. Загадчык кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі Мінскага медыцынскага інстытута 1987-1992.
Дэкан факультэта Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Міністэрства адукацыі Беларусі, 1992г.
Абараніў кандыдацкую дысертацыю
«Сацыяльнадухоўныя праблемы беларускай сям'і» 1979.
Вучань акадэміка Е. М. Бабосава і прафесара С. Д. Лапцёнка.
Асноўны напрамак навуковай працы - праблемы этыкі, маральнага выхавання.
Пытанням працоўнага і маральнага выхавання ў сям'і прысвяціў манаграфіі і брашуры: «Самае высокае пачуццё», 1981; «Маральнае станаўленне чалавека», з суаўт., 1981; «Працоўныя і маральныя асновы савецкай сям'і», з суаўт., 1983; «Маральны патэнцыял савецкага чалавека», 1987; «Два ладу жыцця», 1988; «Высокая мера дабрыні», 1988.
Выдаў навучальныя дапаможнікі: «Сацыялістычны лад жыцця», з суаўт., 1980; «Маральнае выхаванне ва ўмовах развітога сацыялізму», з суаўт., 1981; «Сямейна-бытавая культура», з суаўт., 1987; аўтар работ па пытаннях методыкі выкладання этыкі ( «Методыка выкладання марксісцка-ленінскай этыкі і эстэтыкі», з суаўт., 1977; «Методыка выкладання марксісцка-ленінскай этыкі», з суаўт., 1980).
У МДМІ распрацаваў адмысловы курс па філасофіі і сацыялогіі медыцыны. У цяперашні час прымае ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі філасофіі і сацыялогіі адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Удзельнік шэрагу міжнародных з'ездаў і навуковых канферэнцый.
Браў удзел у працы міжнародных грамадскіх арганізацый: асацыяцыі «Веды», фонду Сораса.
Усяго апублікаваў больш за 150 навуковых прац, у т. ч. шэраг артыкулаў неаднаразова перавыдавалася ў энцыклапедычных выданнях: «Энцыклапедыя маладой сям'і», 1980; «Сэксолаг. Энцыклапедычны даведнік », 1990. Кіраваў выкананнем 2 кандыдацкіх дысертацый.
Узнагароджаны:
Медалямі, граматай Прэзідыўму ВС Якуцкай АССР за ўдзел у арганізацыі працы студэнцкіх будаўнічых атрадаў.
Мы в соцсетях & RSS