РУС БЕЛ ENG

Прашковіч Мікалай Іванавіч

Прашковіч

Мікалай Іванавіч

(04.05. 1932 - 02.02.1983)

Кандыдат філалагічных навук, літаратуразнавец, крытык, перакладчык.

Нарадзіўся ў в. Гарадзішча Бярэзінскага раёна. У 1939 г. пайшоў у першы клас Гарадзішчанскай пачатковай школы. Скончыў Перавозскую сямігодку, затым Сялібскую сярэднюю школу (1952).

У 1952 г. паступіў на аддзяленне рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ, з чацвёртага курса перавёўся на беларускае аддзяленне, якое скончыў у      1957 г.

1958-1960 гг. – выкладаў беларускую і нямецкую мовы, пазней – беларускую мову і літаратуру ў Сялібскай сярэдняй школе.

1960-1963 гг. – вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры АН БССР 

1963 г. – малодшы навуковы, у 1969-1974 гг. старшы навуковы супрацоўнік гэтага інстытута.

Стала пачаў выступаць у перыядычным друку з 1964 г. Аўтар даследванняў пра Ф. Скарыну, Сімяона Полацкага.

 Адзін з аўтараў калектыўных кніг “450 год беларускага кнігадрукавання”, “Нарыс гісторыі філасофскай і сацыяльнай думкі Беларусі (да 1917)” і інш.   

 У застойныя часы быў звольнены з інстытута літаратуры.  Загінуў трагічна пры пажары ў роднай вёсцы. Пахаваны ў в. Асмолаўка Бярэзінскага раёна.

 

поделиться в: