Піскун
Юлія Аляксандраўна
(28. 10. 1984)
Кандыдат хімічных навук.
Нарадзілася у вёсцы Лешніца Бярэзінскага раёна.
У 2002 г. з адзнакай скончыла Лешніцкую сярэднюю школу.
У 2002 г. паступіла на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 2004 г., з’яўляючыся студэнткай 2 курса, пачала працаваць у лабараторыі фізічнай хіміі і мадыфікацыі цэлюлозы Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (НДІ ФХП БДУ) тэхнікам 1-ай катэгорыі.
З 2008 года працуе ў лабараторыі каталізу палімерызацыйных працэсаў НДІ ФХП БДУ.
2008 г. - атрымала дыплом магістра хімічных навук.
У 2008 – 2011 гг. вучылася ў аспірантуры БДУ.
У красавіку 2012 г. абараніла дысертацыю на тэму “Аніённая палімерызацыя з раскрыццём цыклу ɛ-капралактаму, ɛ-капралактону і D,L-лактыду ў прысутнаці новых металакомплексных каталізатараў” на сушуканне ступені кандыдата хімічных навук па спецыяльнасці “Хімія высокамалекулярных злучэнняў”.
З 2012 г. працуе навуковым супрацоўнікам лабараторыі фізічнай хіміі і мадыфікацыі цэлюлозы НДІ ФХП БГУ. Галіна навуковых інтарэсаў - сінтэз айчынных біядэргадыруемых матэрыялаў, прыдатных для выкарыстання ў медыцыне ў якасці імплантатаў, хірургічных нітак, сістэм кантралюемай дастаўкі лекавых сродкаў да хворых органаў.
У 2015 г. ў сааўтарстве з калегамі атрымала прэмію імя А.Н. Сеўчанка сярод маладых навукоўцаў у намінацыі “Навука” за даклад па тэме “Сінтэз функцыяналізаваных палімераў метадамі кантралюемай іённай і радыкальнай палімерызацыі».
Піскун Ю.А. таксама актыўна ўдзельнічае ў навукова-педагагічным працэсе, навучаючы і кансультуючы студэнтаў, якія працуюць у лабараторыі, а таксама на кафедры высокамалекулярных злучэнняў БДУ.
Пад кіраўніцтвам Піскун Ю.А. у 2013-2014 навучальным годзе была выкананая дыпломная работа, прысвечаная сінтэзу супалімераў на аснове стыролу і D, L-лактыду, прыдатных для атрымання нанапорыстых мембран.
Навуковыя вынікі былі прадстаўлены на 15 міжнародных канферэнцыях, дзе атрымалі высокую ацэнку і былі адзначаны дыпломамі і граматай «За лепшы даклад».
Спіс публікацый Піскун Ю.А. налічвае 37 навуковых прац, апублікаваных ў айчынных і замежных выданнях, у тым ліку: 13 навуковых артыкулаў (з іх 9 у замежных выданнях), 22 тэзісы дакладаў, 2 патэнты.
Мы в соцсетях & RSS