Парвус
Аляксандр Лазаравіч
(27.08.1869г. – 12.12.1924г.)
Дзеяч расійскага і германскага сацыял-дэмакратычнага руху, тэарэтык марксізму, публіцыст, доктар філасофіі. Нарадзіўся ў г. Беразіно. Дзеяч расійскага і германскага рэвалюцыйнага руху. Скончыў Базельскі універсітэт (1891).
З 1886 г. у эміграцыі ў Германіі і Швейцарыі. Прымыкаў да левага крыла германскай сацыял-дэмакратыі, крытыкаваў погляды І. Бернштэйна.
З 1900 г. прымаў удзел у выданні газеты «Искра».
З 1903 г. меншавік.
У 1905 г. прыбыў у Расію, быў адным з кіраўнікоў Пецярбургскага Савета рабочых дэпутатаў, асуджаны на 3 гады высылкі. Пасля ўцёкаў жыў у Германіі, Турцыі.
У першую сусветную вайну выступаў за перамогу Германіі, падтрымліваў сувязі з германскім генштабам. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. не атрымаў дазволу вярнуцца ў Расію.
Пасля 1918 г. адышоў ад палітычнай дзейнасці, арганізаваў у Германіі інстытут па вывучэнні сусветнай вайны. Адзін са стваральнікаў тэорыі «перманентнай рэвалюцыі».
Кнігі і артыкулы:
«Государственный переворот и массовая политическая забастовка» (Staatsstreich und politischer Massenstreik) (1895);
«Мировой рынок и сельскохозяйственный кризис» (перев. с нем, 1897);
Das hungernde Russland (1900) (описание поездки по голодающим губерниям);
«Россия и революция» (1906);
«В русской Бастилии во время революции» (In der russischen Bastille während der Revolution) (1907);
«Колониальная политика и крушение капиталистического строя» (1908);
«Капиталистическое производство и пролетариат» (Die kapitalistische Produktion und das Proletariat) (1908);
«Классовая борьба пролетариата» (Der Klassenkampf des Proletariats) (1908);
«В рядах германской социал-демократии» (1908;)
«Социал-демократия и парламентаризм» (Die Sozialdemokratie und der Parlamentarismus) (1909;)
«Социализм и социальная революция» (Der Sozialismus und die soziale Revolution) (1909);
«План Русской революции (сокращенная версия)» (1915).
Мы в соцсетях & RSS