Лапцёнак
Сяргей Данілавіч
( 01.05.1935г. - 03.04. 2012)
Беларускі філосаф, спецыяліст па этыцы і тэорыі выхавання; доктар філасофскіх навук, прафесар.
Нарадзіўся. у в. Васільеўка Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1958); аспірантуру БДУ па кафедры гісторыі філасофіі (1963).
У 1958-1960 - кіраўнік лектарскай групы Мінскага абкама камсамола;
1963-1967 - выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі філасофіі БДУ;
1967-1972 - старшы навуковы супрацоўнік Праблемнай НДЛ сацыялагічных даследаванняў БДУ;
1972-1974 - дацэнт, загадчык кафедры гісторыі філасофіі і логікі;
1975-1977 - дацэнт кафедры этыкі, эстэтыкі і навуковага атэізму БДУ;
1978-1985 - дацэнт, прафесар кафедры філасофіі Інстытута павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры БДУ;
1986 -1999 - загадчык НДЛ сацыялагічных даследаванняў БДУ (кіраўнік сацыялагічнага цэнтра БДУ па праблемах адукацыі, культуры і маральнага выхавання моладзі).
Працаваў у галіне тэорыі этыкі і праблем маральнага выхавання, даследываў сацыяльна-этычныя праблемы сямейна-шлюбных адносін, каштоўнасныя арыентацыі і рэальныя паводзіны моладзі.
З 1974 г. быў членам Камітэта па тэорыі сацыялогіі Міжнароднай сацыялагічнай асацыяцыі, віцэ-прэзідэнтам Этычнай асацыяцыі Савецкага Саюза, членам прэзідыума Савецкай сацыялагічнай асацыяцыі, віцэ-прэзідэнтам Беларускай сацыялагічнай асацыяцыі.
Адыграў значную ролю ў інстытуцыялізацыі сацыяльна-этычных даследаванняў на Беларусі, а таксама актыўна садзейнічаў станаўленню Мінскага філасофскага праекта “Гуманітарная энцыклапедыя”.
Як публіцыст Лапцёнак С.Д. быў двойчы ўдастоены прэміі «Залатое пяро», дзевяць разоў прызнаваўся лепшым аўтарам года (апошні - у 2003 г.)
На працягу трох дзесяцігоддзяў (з 1960 г.) правёў на рэспубліканскім радыё і тэлебачанні гутаркі на маральныя тэмы.
Быў узнагароджаны:
Медаль «За доблесную працу» 31 сакавіка 1970 г.;
Знак «За актыўную працу» 4 кастрычніка 1972 г.;
Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета за шматгадовую працу ў друку і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці 8 чэрвеня 1982 г.;
Медаль «Ветэран працы» за шматгадовую добрасумленную працу 10 сакавіка 1988 г.
Аўтар больш 200 навуковых прац, у тым ліку больш 10 манаграфій і навучальных дапаможнікаў:
“Мараль і сям'я” - 1967;
“Сям'я і духоўнае развіццё асобы” - 1977;
“Маральнае развіццё асобы ў сям'і”- 1977;
“Асновы марксісцка-ленінскай этыкі”- 1979;
“Сістэма маральнага выхавання” - 1982;
“Усебакова гарманічна развітая асоба” -1982;
“Савецкая сямья: сацыяльна-этычныя праблемы” - 1985;
“Маральная сутнасць сямейна-шлюбных адносін” - 1990;
“Этыка і этыкет” - 1998.
Мы в соцсетях & RSS