РУС БЕЛ ENG

Кудзейка Міхаіл Вікенцьевіч

Кудзейка

Міхаіл Вікенцьевіч                   

Кандыдат педагагічных навук.

Нарадзіўся ў г.Беразіно. Скончыў СШ № 1.

1983 - 1987 гг. - Барысаўскае педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці «Настаўнік пачатковых класаў».

1989 - 2001 гг. -     настаўнік пачатковых класаў Бярэзінскай педагагічнай беларускай гімназіі.

1991 - 1997 гг. - Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны па спецыяльнасці «Выкладчык геаграфіі».

2001 - 2011 гг. - метадыст, старшы выкладчык ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі».

2003 - 2008 гг.- аспірантура УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. М.Танка». 2015 г. - прысуджэнне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук.

2011–2016 гг. - старшы выкладчык кафедры педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій БДПУ імя М.Танка. 2016 г. - дацэнт кафедры прыватных методык ФПКСА ІПКіП БДПУ імя М.Танка.  Прафесійная і навуковая дзейнасць.

Навуковы кансультант інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі фарміравання чытацкай кампетэнтнасці вучняў у працэсе сеткавага ўзаемадзеяння» (2016-2019).

Загадчык філіяла кафедры прыватных методык факультэта павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў адукацыі ІПКіП БДПУ.

Выканана кандыдацкая дысертацыя на тэму «Развіццё творчай актыўнасці малодшых школьнікаў у працэсе мастацка-канструктарскай дзейнасці» па спецыяльнасці «тэорыя і методыка навучання і выхавання (вучнёўскай і студэнцкай моладзі)».

Узнагароды:

Грамата Упраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта (2004;.

Падзяка начальніка ўпраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта (2006);

Падзяка начальніка ўпраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта (2010).

поделиться в: