РУС БЕЛ ENG

Капітонава Элеанора Кузьмінічна

Капітонава

Элеанора Кузьмінічна

 (25. 02. 1952 г. )

Доктар медыцынскіх навук. Нарадзілася у г.Беразіно. У 1968 г. скончыла СШ № 2 г. Беразіно. 1968-1974 гг. – вучоба ў Гродзенскім дзяржаўным медінстытуце.

1974-1978 гг. – працуе ўрачом-інтэрнам Маладзечанскай абласной дзіцячай бальніцы, участковым педыятрам Маладзечанскай гарадской дзіцячай паліклінікі.1978-1981 гг. – аспірантка кафедры педыятрыі Гродзенскага дзярж. медінстытута.  У 1981г.  абараніла кандыдацкую дысертацыю,за якую ў 1982 г. атрымала прэмію Акадэміі медыцынскіх навук СССР імя М.С.Маслава.1981-1990 гг. – асістэнт, затым дацэнт кафедры педыятрыі Гродзенскага дзярж. медінстытута.

1990-1992 гг. – прарэктар па вучэбнай рабоце Гомельскага медінстытута. 1992-1997 гг. – загадчык кафедры педыятрыі Гомельскага медінстытута.

У 1996 г. абараніла доктарскую дысертацыю.

1997- 2002 гг. – старшы навуковы супрацоўнік Гомельскага філіяла НДКІ  РМіЭ.

У 2001 г. атрымала ганаровае званне “Міжнародны вучоны 2001 г.” Міжнароднага Біяграфічнага цэнтра, Кембрыдж.

2002-2007 гг. – дырэктар Рэспубліканскга навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека.

У 2002-2007 гг. была экспертам Сусветнай Арганізацыі Аховы здароўя ад Беларусі ў групе «Здароўе» ў рамках Чарнобыльскага Форуму.

2012-2013 г. – начальнік аддзела харчавання Навукова-практычнага цэнтра па харчаванні НАН Беларусі.

У 2013 г. арганізавала і ўзначаліла першы і пакуль адзіны ў Беларусі інфармацыйна-асветніцкі Цэнтр аздараўленчага харчавання і садзейнічання здароўю.

поделиться в: