РУС БЕЛ ENG

Іофе Эмануіл Рыгоравіч

Іофе

Эмануіл Рыгоравіч

 (20.03.1939г.)

Доктар гістарычных навук. Нарадзіўся ў г.Беразіно Мінскай вобласці ў сям’і служачых. Закончыў гістарычны факультэт БДУ (1961) і аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР (1973). У 1993 г. атрымаў дыплом выкладчыка паліталогіі ў Нацыянальным інстытуце гуманітарных навук Рэспублікі Беларусь, у 1996 г. скончыў Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы па спецыяльнасці “Сацыялогія”.

 У 1961-1978 гг. працаваў настаўнікам гісторыі, выкладчыкам грамадазнаўчых дысцыплін,  намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце.

 З 1978 г.  працуе ў БДПУ імя М.Танка, дзе прайшоў шлях ад асістэнта да прафесара кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.

 Аўтар і сааўтар каля 2000 друкаваных работ па праблемам гісторыі Беларусі, паліталогіі і інш.

                        Адказны рэдактар і сааўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ і настаўнікаў, сярод якіх выданні з грыфам МА РБ.

 У 1975 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю аб навуковай дзейнасці першага рэктара БДУ У.І.Пічэты.

 У   1993г. – доктарскую дысертацыю на тэму “Советская историография социально-экономического развития белорусской деревни середины ХVII – первой половины      ХIХв.».    З’яўляўся     навуковым     кансультантам        6-томнай             

“Энцыклапедыі     гісторыі    Беларусі”,    18-томнай “Беларускай Энцыклапедыі”, акадэмікам і членам прэзідыума Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей (1996-2006), членам доктарскіх і кандыдацкіх саветаў па абароне дысертацый па гістарычных навуках пры ВНУ.

 Падрыхтаваў некалькіх кандыдатаў гістарычных навук, магістра гісторыі.

З’яўляецца членам рэдкалегіі шэрагу часопісаў, навуковым кансультантантам часопіса “Народная асвета”. “Чалавек года” (2006) па версіі Амерыканскага біяграфічнага інстытута.

Член, лаўрэат і прызёр конкурсаў Беларускага саюза журналістаў.

Эмануіл Рыгоравіч удзельнік больш за 500 міжнародных і рэспубліканскіх кангрэсаў, сімпозіумаў, канферэнцый у Беларусі і за яе межамі. Аўтар і ўдзельнік каля 50 радыё- і тэлеперадач, у тым ліку тэлеканала АНТ у цыкле “Обратный отсчёт”.

Навуковыя інтарэсы:

Ваенная гісторыя, гісторыя спецслужб, нацыянальных меньшасцей Беларусі, навукі і культуры Беларусі, сацыялогія моладзі, Беларусь на геапалітычнай арэне.

Узнагароды:

Медаль “За воинскую доблесть»;

Ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі,  Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, рэктарата БДПУ;

Нагрудны знак “Выдатнік адукацыі” Рэспублікі Беларусь;    Нагрудны знак “За значны ўклад  ў развіццё БДПУ”.

 

поделиться в: