РУС БЕЛ ENG

Зінава Роза Адамаўна

Зінава

Роза Адамаўна                      

(15 .02. 1935г.)

Геолаг, кандыдат геолага-мінералагічных навук (1972), старшы навуковы супрацоўнік.

Нарадзілася ў вёсцы Старая Князеўка Бярэзінскага раёна. Закончыла Бярэзінскую сярэднюю школу №1 з сярэбраным медалём.

  1953-1958 гг. – вучоба на геаграфічным факультэце Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Жданава.

1958-1973 гг. – працавала ў Карагандзінскай геолагаздымачнай пошукавай экспедыцыі.

1967 г. – вучоба ў завочнай аспірантуры Геалагічнага інстытута АН СССР (Масква) і абарона кандыдацкай дысертацыі.

1973-1992 гг. – супрацоўнік аддзела тэктонікі Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР, з 1978 г. – супрацонік лабараторыі геалогіі і палеапатамалогіі антрапагену.

Асноўны напрамак даследаванняў – вывучэнне стратыграфіі кантынентальных адкладаў і палеаграфія кайназою на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Прыбалтыкі, Казахстана, Заходняй Сібіры, Польшчы і Еўрапейскай часткі РСФСР.

Аўтар 120 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій (3 у сааўтарстве).

Узнагароджана:

 Медаль «Ветэран працы»(1988).

поделиться в: