РУС БЕЛ ENG

Запрудскі Мікалай Іванавіч

Запрудскі

Мікалай Іванавіч

(21. 06. 1948г.)

Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Нарадзіўся ў вёсцы Міраслаўка Бярэзінскага раёна ў сям’і настаўнікаў. Скончыў у 1966 г. сярэднюю школу № 1 г. Беразіно. У 1971 г. скончыў фізіка-матэматычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Паўгода па размеркаванні працаваў на кафедры агульнай фізікі і пачаў працу на дысертацыяй. Потым год арміі, пасля чаго адзін год настаўнічаў у Пагосцкай СШ, затым 4 гады (1974-1978 гг.) выкладаў фізіку ў СШ № 1г. Беразіно.

У 1978-1979 гг. настаўнічаў у СШ № 36 г.Мінска, з верасня 1979 г. пачаў працаваць ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (сучасная назва): метадыстам па фізіцы, начальнікам арганізацыйна-метадычнага аддзела, дацэнтам, загадчыкам кафедры, прафесарам.

Зараз загадчык кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі». Працуючы ў Акадэміі, паралельна выкладаў фізіку ў школах і гімназіях Мінска. Настаўніцкі стаж Мікалая     Іванавіча складае 32 гады. 

 У 1993 г. Мікалай Іванавіч абараніў кандыдацкую дысертацыю па педагогіцы на тэму «Навукова-педагагічнае забеспячэнне павышэння кваліфікацыі настаўнікаў натуральна-матэматычных прадметаў.

Вобласць навуковых інтарэсаў М.І.Запрудскага:     навукова - метадычнае  забеспячэнне павышэння кваліфікацыі педагогаў, дыдактычныя асновы техналагізацыі адукацыйнага

працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі і ва ўстановах дадатковай адукацыі дарослых, мадэляванне і праектаванне аўтарскіх дыдактычных сістэм.

 М.І.Запрудскі – аўтар больш за 100 навуковых і метадычных работ.  Аўтар сшыткаў для эксперыментальных даследаванняў вучняў па фізіцы (7-10 класы).  

 Галоўны рэдактар ​​навукова-метадычнага часопіса «Фiзiка» (Серыя «У дапамогу настаўніку), з’яўляецца членам Беларускага фізічнага таварыства, кіруе секцыяй фізікі Беларускага педагагічнага грамадства, навуковы кансультант інавацыйных праектаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі («Актыўная ацэнка», «Мульціпрофільнае навучанне»                               і інш.).

 Ініцыятар і арганізатар унікальнага метадычнага летніка настаўнікаў «Альхоўка», на які выдаткоўвае шмат часу і ўласных сіл».

            Узнагароджаны:

Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі;

Знакам «Выдатнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь»;

Ведамасным медалём «За заслугі ў павышэнні кваліфікацыі»; адзначаны адным з самых прэстыжных сярод педагогаў званняў «Сорасаўскі настаўнік», якое прысуджалася за прызнанне заслуг настаўніка на аснове выбару і ацэнак вучняў.

поделиться в: