Ешчанка Людміла Сямёнаўна

Ешчанка

Людміла Сямёнаўна

Доктар тэхнічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук і Еўрапейскай акадэміі прыродазнаўства.

Нарадзілася 5 красавіка 1944 года ў вёсцы Пагост Бярэзінскага раёна ў сям'і настаўнікаў. У 1966 г. скончыла Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М.Кірава.

Працавала ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з 1966 г., прафесар кафедры тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі. Аўтар больш за 250 навуковых прац, 80 вынаходак, 2 падручнікаў.

Навуковыя інтарэсы: навуковыя асновы і тэхналогія атрымання неарганічных злучэнняў зададзеных складу, уласцівасцяў і стварэнне на іх аснове тэхнічных матэрыялаў шматфункцыянальнага прызначэння, у прыватнасці адсарбентаў, каталізатараў, магніта- і электрарэалагічна актыўных напаўняльнікаў, пігментаў для лакафарбавай, гума-тэхнічнай, будаўнічай прамысловасці, солевых кампазіцый для мыйных сродкаў.                                                      

Узнагароджана Знакам "Выдатнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь" (2004); Дыпломам I ступені за кіраўніцтва навуковай працай у VI конкурсе праектаў маладых навукоўцаў, прысвечана 80-годзю з дня нараджэння П.Дж.Саркісава (Масква, 2012); Атрымала Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2011).

поделиться в: