РУС БЕЛ ENG

Дзюбайла Павел Кузьміч

Дзюбайла 

Павел Кузьміч

 (5.08.1931г. – 05.05.0995г.)

Крытык, літаратуразнавец, доктар філалагічных навук (1973), прафесар (1982).

Нарадзіўся ў вёсцы Кукарава Бярэзінскага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954). Адначасова працаваў у школах на Маладзечаншчыне. Служыў у Савецкай Арміі (1954-1955). Быў дырэктарам Бакштанскай сярэдняй школы Юрацішкаўскага раёна, інспектарам Маладэчанскага аблана.

 У 1960 г. БССР і з таго часу – навуковы супрацоўнік, а з 1968 г. – загадчык сектара беларускай савецкай літаратуры інстытута, цяпер – аддзела сучаснай беларускай літаратуры скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН і крытыкі. Доктар філалагічных навук. Прафесар. Сябра СП СССР з 1967 г.

 У друку з артыкуламі і рэцэнзіямі выступае з 1956 г. Аўтар літаратуразнаўчых і літаратурна-крытычных прац «Беларускі раман аб Вялікай Айчыннай вайне» (1964), «Праблемы стылю ў сучаснай беларускай прозе» (1973), «Вобраз нашага сучасніка ў беларускай прозе» (1978), «У вялікай дарозе» (1981), «Беларускі раман. Гады 70-я» (1982), «Наш сучаснік – у жыцці і літаратуры» (1984), «Панарама сучаснай беларускай прозы» (1986), «У пошуках духоўных каштоўнасцей: Беларуская проза сёння» (1987), «Вялікі Кастрычнік і сучасная беларуская літаратура» (1988), «Станоўчы герой у беларускай літаратуры» (1990).

 У сааўтарстве з В.Жураўлёвым і М.Луферавым напісана кніга «Праблемы беларускай прозы» (1967).

 Адзін з аўтараў калектыўных прац «Беларуская савецкая проза: Раман і аповесць» (1971) і «История белорусской советской литературы» (1977).

 Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у двухтомным даследаванні «История белорусской дооктябрьской литературы» і «История белорусской советской литературы».

поделиться в: