Грыбко
Аляксандр Уладзіміравіч
(21. 11. 1959 г.)
Кандыдат геаграфічных навук, дацэнт.
Нарадзіўся ў вёсцы Капланцы Бярэзінскага раёна. У 1982 г. скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут ім. М.Горкага па спецыяльнасці «геаграфія і біялогія», у 1987 г. – аспірантуру пры Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М.В.Ламаносава, дзе ў маі 1989 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю.
У Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна працуе з 1988 г. З 1993 г. па 1996 г - загадчык кафедры геаграфіі, з 1996 г. па 2006 г. - загадчык кафедры фізічнай геаграфіі і аховы прыроды, з 2006 г. па 2015 г. - дацэнт кафедры фізічнай геаграфіі.
З'яўляецца аўтарам (сааўтарам) больш за 70 навуковых і вучэбна-метадычных прац.
З 1995 па 2006 гг. з'яўляўся кіраўніком 2 дзяржбюджэтных навуковых і 7 гаспадарчадагаворных навуковых тэм. У 2012-2013 г.г. - сакіраўнік сумеснага з Берлінскім універсітэтам імя А.Гумбальта навуковага праекта, звязанага з вывучэннем рэльефа Брэсцкага Палесся.
З 2000 г. па 2006 г. - намеснік рэдактара навуковага выдання «Брэсцкі геаграфічны веснік".
З 1999 г. 2013 г. – старшыня Брэсцкага абласнога аддзела ГА "Беларускае геаграфічнае таварыства". Сфера навуковых інтарэсаў: прыродныя рэсурсы Брэсцкай вовобласці, тэхнагенны рэльеф Брэсцкай вобласці, эаловы рэльеф Палесся.
Мы в соцсетях & RSS