РУС БЕЛ ENG

Вільдфлуш Рорберт Тэнісавіч

Вільдфлуш

Рорберт Тэнісавіч

(19.03.1906г. – 30.07.1972)

Вучоны-аграхімік, доктар сельскагаспадарчых навук (1955), прафесар (1956), заслужаны дзеяч навукі БССР (1965).

Нарадзіўся ў вёсцы Мацевічы Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў агранамічны факультэт БСГА (1929). Загадчык кафедры агранаміі і агранамічнай хіміі Беларускага садова-агароднага інстытута (1931).

 З 1934 г. па 1941 г. дэкан факультэта аграхіміі глебазнаўства.

 З 1945 г. па 1972 г. загадчык кафедры аграхіміі БСГА.

Аўтар навуковых прац па вывучэнні і распрацоўцы спосабаў эфектыўнага выкарыстання ўгнаенняў, лакальнага спосабу ўнясення асноўнага ўгнаення на дзярнова-падзолістых сугліністых глебах Беларусі.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1966), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961), “Знак Пашаны” (1949), медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1965).

На адным з карпусоў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў яго гонар устаноўлена мемарыяльная дошка.

Асноўныя публікацыі:

Дзеянне вапны і вапністамагнезіяльных сумесей на ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур. – Мінск, 1933.

Краткий справочник по известкованию кислых почв. – Мінск, 1972 (разам з І. Гарбылёвай).

поделиться в: