РУС БЕЛ ENG

Бубенька Таццяна Станіславаўна

Бубенька

Таццяна Станіславаўна 

 (08.06.1957г.) 

 Беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук (1991 г.).

 Нарадзілася  ў г. Беразіно Мінскай вобласці. Вывучае старажытныя гарадскія і сельскія паселішчы Беларусі 9-18ст. Абследавала археалагічныя помнікі ў Баранавіцкім, Бярэзінскім, Віцебскім, Мастоўскім, Пухавіцкім                                 і Чашніцкім раёнах, выявіла больш за 20 новых помнікаў. Праводзіла раскопкі пасада старажытнага Клецка (1986), дзядзінца і пасада ў Навагрудку (1991-92, 2012 ), гарадзішча Камень у Лепельскім раёне (1998).

 Асноўным аб’ектам навуковых інтарэсаў абрала Ніжні замак у Віцебску, які даследуе з 1981 г. Мае шэраг публікацый па тэме даследванняў у навуковых, навукова-папулярных і энцыклапедычных выданнях.

 Пераможца конкурсу  2009 г. на лепшую навукова-даследчую працу    у намінацыі «Лепшая  манаграфія года» - «Средневековый Витебск: Посад-Нижний замок (Х- первая половина XIV вв.)».

Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1980 г.). Працавала ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі (1977 – 1994 гг.), загадвала сектарам аховы помнікаў і археалогіі Віцебскага гарвыканкама (1994 – 1998 гг.).

 Дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі УА “Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М. Машэрава” (2003 – 2012 гг.), дацэнт кафедры гісторыі (з 1998 гг. па сённяшні час).

поделиться в: