Барысевіч
Мікалай Аляксандравіч
(21. 09.1923г. - 25.10.2015г.)
Савецкі і беларускі фізік, дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Акадэмік АН СССР (1981; член-карэспандэнт з 1972), акадэмік АН Беларускай ССР (1969; член-карэспандэнт з 1966), акадэмік РАН (1991). Прэзідэнт АН БССР (1969-1987), з 1992 - ганаровы прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1965), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1994).
Нарадзіўся ў п. Лучны Мост Бярэзінскага раёна ў сялянскай сям'і. У час Вялікай Айчыннай вайны быў падпольшчыкам, партызанам, затым служыў у артылерыйскіх частках. Пасля заканчэння вайны паступіў у БДУ, які скончыў у 1950 г. У 1953г. завяршыў навучанне ў аспірантуры Дзяржаўнага аптычнага інстытута, у 1954г. абараніў кандыдацкую дысертацыю.
З моманту заснавання Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава АН БССР у 1955 г. працаваў намеснікам дырэктара па навуковай рабоце. У студзені-маі 1969г. – віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР. З 14 мая 1969 г. па 4 сакавіка 1987 г. – прэзідэнт Акадэміі навук БССР. Адначасова з 1957 г. з'яўляўся загадчыкам Лабараторыі фізікі інфрачырвоных прамянёў, чытаў лекцыі ў БДУ. З 1987 г. таксама кіраваў Лабараторыяй фатонікі малекул ФІАН. З 1992 г. – ганаровы прэзідэнт НАН Беларусі.
У 1969-1987 гг. – галоўны рэдактар часопіса «Даклады Акадэміі навук БССР», з 1994 г. – галоўны рэдактар «Часопіса прыкладной спектраскапіі».
Дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 8-11 склікання (1969-89 гг.) ад Беларускай ССР.
Пад кіраўніцтвам Барысевіча абаронена больш за 40 кандыдацкіх дысертацый, 11 яго вучняў – дактары навук, у тым ліку два акадэмікі НАН Беларусі. Навуковыя працы прысвечаны пытанням малекулярнай спектраскапіі, люмінесцэнцыі, квантавай электронікі, інфрачырвонай тэхнікі. Барысевіч з'яўляецца аўтарам каля 270 навуковых прац.
Узнагароды, прэміі, ганаровыя званні:
Ордэн Чырвонай Зоркі (1944 г., 1945);
Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1945);
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967);
Ордэн Леніна (1971, 1975, 1978, 1983);
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1973);
Медаль Мікалая Каперніка Польскай АН (1973);
Дзяржаўная прэмія СССР (1973);
Замежны член Чэхаславацкай АН (1977);
Герой Сацыялістычнай Працы (1978);
Ленінская прэмія (1980 г.);
Замежны член Славенскай акадэміі навук і мастацтваў (1981);
Залатая медаль «За заслугі перад навукай і чалавецтвам»;
Чэхаславацкай АН (1983);
Залатая медаль Славацкай АН «За выключныя заслугі перад
навукай» (1983);
Ганаровы доктар прыродазнаўчых навук Енскага універсітэта імя Ф.Шылера (1983);
Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985);
Сапраўдны член Еўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў і
славеснасці (1991);
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998);
Ордэн Дружбы (Расія) (2000) - «за вялікі ўклад у развіццё навукі,
умацаванне дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж
дзяржавамі»;
Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН ім. акадэміка
В.А. Капцюга (2001);
Ордэн Францыска Скарыны (2003 г.).
Мы в соцсетях & RSS