Каваленка Кірыл Аляксеевіч
савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант.
31.03.1891. - 12.05.1980.
Кірыл Аляксеевіч Каваленка нарадзіўся 31 сакавіка 1891 года ў мястэчку Багушэвічы ў сялянскай сям’і. У 1910 г. скончыў настаўніцкую семінарыю ў г.Холм Люблінскай губерні. 18 ліпеня 1914 г. прызваны ў рады рускай імперскай арміі і накіраваны ў Пяцігорскі 151-ы пяхотны полк ў саставе 38-й пяхотнай дывізіі, пасля чаго прымаў удзел у баявых дзеяннях на Заходнім і Паўночна-Заходнім франтах. У ліпені 1915 г. накіраваны на вучобу ў Адэскае ваеннае вучылішча, пасля заканчэння якога ў лістападзе таго ж года ў чыне прапаршчыка Каваленка вярнуўся ў свій полк, дзе быў назначаны на пасаду малодшага афіцэра роты, прымаў удзел у баявых дзеяннях у раёне Двінска, падчас якіх атрымаў чын паручыка і назначэнне на пасаду начальніка куляметнай каманды.
У студзені 1918 года дэмабілізаваны з радоў арміі, пасля чаго працаваў народным настаўнікам у вёсцы Угалец Пухавіцкай воласці (Ігуменскі павет, Мінская губерня). У кастрычніку паступіў у Магілёўскі настаўніцкі інстытут, аднак у тым жа месяцы перавёўся ў Мінскі настаўніцкі інстытут, пасля заканчэння двух курсаў якога Каваленка, з кастрычніка 1919 года, працаваў настаўнікам у сяле Мурава Белічанскай воласці (Ігуменскі павет, Мінская губерня).
У маі 1920 года прызваны ў РСЧА і прызначаны на пасаду камандзіра ўзвода ў складзе 70-га стралковага палка (8-я стралковая дывізія), а ў жніўні пераведзены ў 47-ы стралковы полк (16-я брыгада, 6-я стралковая дывізія), у складзе якога служыў на пасадах памочніка камандзіра і камандзіра ўзвода, памочніка камандзіра і камандзіра роты, камандзіра батальёна і падчас савецка-польскай вайны прымаў удзел у наступальных баявых дзеяннях у раёне Беластока і Гродна, а затым адступаў па накіраванні на Ліду.
У жніўні 1921 года прызначаны на пасаду памочніка камандзіра вучэбнага кадравага палка ў складзе 16-й стралковай брыгады (Маскоўская ваенная акруга), а з 1922 года служыў у 6-й Арлоўскай стралковай дывізіі на пасадах памочніка камандзіра 17-га стралковага палка, камандзіра 16-га стралковага палка.
У 1926 годзе скончыў курсы "Стрэл", а ў 1929 годзе - двухмесячныя курсы ўдасканалення вышэйшага начальніцкага складу РСЧА ў Маскве.
У лютым 1931 года К. А. Каваленка накіраваны ў Інспекцыю пяхоты РСЧА, дзе служыў на пасадах памочніка інспектара пяхоты, начальніка сектара, начальніка аддзялення баявой падрыхтоўкі, інспектара пяхоты, намесніка інспектара пяхоты.
У 1934 годзе скончыў вячэрняе аддзяленне Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ.
У лютым 1940 года прызначаны на пасаду старшага інспектара 1-га аддзела Упраўлення начальніка пяхоты Чырвонай Арміі, а ў жніўні таго ж года - на пасаду памочніка генерал-інспектара пяхоты Чырвонай Арміі.
Вялікая Айчынная вайна
27 чэрвеня 1941 года генерал-маёр К. А. Каваленка прызначаны на пасаду камандзіра 242-й стралковай дывізіі, якая фармавалася ў Калініне (Маскоўская ваенная акруга) і неўзабаве ў складзе 30-й арміі прымала ўдзел у ходзе Смаленскай бітвы. 28 ліпеня ў баі ля Батурына (цяпер Холм-Жыркоўскі раён, Смаленская вобласць) Каваленка быў паранены, але застаўся ў страі, а 28 жніўня паўторна паранены, пасля чаго лячыўся ў шпіталі аж да 25 студзеня 1942 года, пасля чаго служыў у Галоўным. упраўленні фарміравання і ўкамплектавання войскаў Чырвонай арміі на пасадах намесніка начальніка і начальніка Упраўлення інспектавання і падрыхтоўкі фарміруемых стралковых часцей і злучэнняў.
27 ліпеня 1942 года прызначаны на пасаду намесніка камандуючага войскамі Сталінградскага фронту, знаходзячыся на якой у
перыяд з канца жніўня па пачатак верасня камандаваў аператыўнай групай фронту ў складзе 4-га і 16-га танкавых карпусоў, а таксама 24-га, 84-га і 315-ай стралковых дывізій арганізаваў некалькі контрудараў па 14-му танкаваму корпусу праціўніка, які выйшаў да Волгі паўночней Сталінграда. У перыяд з 9 верасня 1942 года генерал-маёр К. А. Каваленка быў на пасадзе начальніка штаба Сталінградскага фронту, а 30 верасня пераведзены намеснікам камандуючага войскамі Данскога фронту.
2 кастрычніка 1942 года прызначаны на пасаду галоўнага інспектара начальніка Упраўлення інспектавання і падрыхтоўкі фарміруемых стралковых частак і злучэнняў Главупраформа РСЧА, якое 11 лістапада 1943 года было пераўтворана ва Упраўленне інспектавання і баявой падрыхтоўкі запасных і навучальных стралковых частак. Знаходзячыся на дадзенай пасадзе, удзельнічаў у распрацоўцы праграм, навучальных дапаможнікаў для стралковых частак, а ў перыяд з 1942 па 1943 гады прымаў удзел ў камісіях па распрацоўцы Палявога статута і баявых статутаў (часткі I і II), а таксама Статута ўнутранай службы і Дысцыплінарнага статута.
Пасля заканчэння вайны знаходзіўся на ранейшай пасадзе.
У студзені 1946 года назначаны на пасаду начальніка Галоўнага ўпраўлення ўсеагульнага ваеннага навучання, а ў маі таго ж года - на пасаду начальніка Упраўлення ўсеагульнага ваеннага навучання Галоўнага штаба Сухапутных войскаў.
Генерал-лейтэнант Кірыл Аляксеевіч Каваленка ў лістападзе 1947 года звольнены ў запас па арт. 43 п. "а". У кастрычніку 1951 года загадам МА СССР яму дазволена "нашэнне ваеннай формы адзення з асаблівымі і адметнымі знакамі адрознення", а загадам МА СССР ад 7 сакавіка 1955 года зменены артыкул звальнення на 60 п. "б" (па хваробе)].
Памёр 12 мая 1980 гада ў Маскве.
Мы в соцсетях & RSS