Інклюзіўная арт-гасціная “Літаратурнае асарці пад скрыпку гумару”
Бярэзінскага літаратара-гумарыста не здарма называюць другім К.Крапівой, яго байкі не страцілі злабадзёнасці і сёння. На літаратурных пасядзелках маладыя людзі з фізічнымі абмежаваннямі прымалі ўдзел у імправізаваных тэатралізацыях гумарэсак М.Скрыпкі.
Літаратурная гадзіна “Байкапісец з бярэзінскага краю”
Падчас мерапрыемства дзеці з цікавасцю слухаюць і чытаюць байкі, вершы,гумарэскі, якія і зараз не страцілі сваёй актуальнасць.
Фестываль гумару “Месцячковыя забавы”
Фестываль гумару “Месцячковыя забавы” сабраў прадстаўнікоў інтэлігенцыі раёну. Дробненька смяялася прыпеўка, як балалайкі сакаталі байкі, гучаў вершык “Весялун”, заліваўся на ўсе зыкі галасісты гармонік, здзіўляў дзяркатасцю меткі фразеалагізм пародый. Кожны на фэсце меў магчымасць вылучыцца і атрымаць жартоўны памятны прыз.
Месячнік “Літаратурнае краязнаўства ў асобах”
У рамках месячніка "Літаратурнае краязнаўства ў асобах" анлайн-чытанні твораў М.Скрыпкі "На сатырычнай хвалі"
Юная чытачка, вучаніца 4 класа Багушэвіцкай СШ, Хадорчанка Паліна чытае вершы М.Скрыпкі "Дзве пілы"
Басня Міхася Скрыпкі "Асёл на імянінах" у чытанні юнай чытачкі Пагостскай сельскай інтаграванай бібліятэкі.
Юныя чытачкі, члены клуба “Прастаквашына”, актывісты Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэкі-клуба, вучаніца 4 класа Гаджыева Кацярына і вучаніца 3 класа Казак Анастасія Брадзецкай школы чытаюць байку Міхася Скрыпкі “Свіння і Баран”.
У рамках месячніка літаратурнага краязнаўства Ушанская сельская інтэграваная бібліятэка ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” зладзіла анлайн-чытанні твораў беларускага сатырыка, нараджэнца Бярэзіншчыны Міхася Скрыпкі. Дзяўчынкі 7 класа Панкавец Марыя і Дзербан Карына з задавальненнем прачыталі байкі “Дурныя жарты” і “Дзюдзя”. Не засталіся ў баку і дарослыя наведвальнікі бібліятэкі. Лойка Іна Уладзіміраўна прадставіла байку “Асёл на імянінах”.
Літаратурныя палічкі да 116-годдзя М.С.Скрыпкі (26 лістапада 2023г.)
Брадзецкая СІБК Паплаўская СІБ
Ушанская СІБ Адзел абслугоўвання і інфармацыі ЦБ
Карта "Бярэзіншчына літаратурная"
Мы в соцсетях & RSS