РУС БЕЛ ENG

Фотавыстава “У мастацтве жыццё”

11.04.2024
Відэа

ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” запрашае на фотавыставу “У мастацтве жыццё”, якая прысвячана юбілярам мастакам-землякам.
Казакевічу Мікалаю Канстанцінавічу - беларускаму жывапісцу, заслужанаму дзеячу мастацтваў БССР, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі беларусь.
Які нарадзіўся ў вёсцы Дулебы Бярэзінскага раёна. У 1955 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1961 — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Упершыню творы мастака экспанаваліся ў 1961 годзе. Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах лірычнага пейзажу, сюжэтна-тэматычнай карціны. Адной з найбольш вядомых прац мастака з’яўляецца карціна «Над роднымі прасторамі» (1979).
Алейніку Дзмітрыю Іванавічу – беларускаму жывапісцу. Заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларускай ССР.
У 1954 годзе ён скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1960 годзе — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Пісаў мастацкія творы ў галіне станковага і манументальнага жывапісу.
З дзіцячых гадоў закаханы ў прыроду роднай Беларусі, Дзмітрый Іванавіч пранёс гэтую любоў праз усе сваю творчасць, захоўваў блізкасць да народнага мастацтва.

поделиться в: